БЕЛ Ł РУС

Кніга рэкордаў Гінеса прызнала канцэрт Лэдзі Гагі ў Бразіліі рэкордным

2.06.2025 / 13:9

Nashaniva.com

Кніга рэкордаў Гінеса прызнала канцэрт Лэдзі Гагі ў Бразіліі рэкордным па наведвальнасці. Падзею наведалі 2,5 млн чалавек.

Лэдзі Гага выступае на пляжы Капакабана 3 мая 2025 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Фота: Kevin Mazur / WireImage for Live Nation

«Бясплатны канцэрт Лэдзі Гагі 3 мая на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія, паводле ацэнак, наведалі 2,5 млн фанатаў, што робіць яго самым маштабным па наведвальнасці сольным канцэртам у гісторыі сярод жанчын-музыкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Першае шоу Лэдзі Гагі ў Бразіліі за 13 гадоў пабіла рэкорд, устаноўлены Мадоннай на тым жа месцы 4 мая 2024 года, калі на канцэрт сабраліся каля 1,6 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2,5 млн чалавек

Каментары да артыкула