БЕЛ Ł РУС

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга

5.06.2025 / 19:10

Nashaniva.com

Манга перастала быць экзотыкай — гэты яркі, сакавіты плод усё часцей трапляе на беларускія сталы. Але з першай сустрэчы з манга ўзнікае натуральнае пытанне: як яго правільна пачысціць, каб як мага менш згубіць сакавітай мякаці?

Getty Images. Stock photo

Манга — трапічны фрукт з цёплых куткоў Азіі, які даўно стаў часткай штодзённага рацыёну ў многіх краінах свету. Яго мякіш — духмяны, далікатна салодкі, многім нагадвае смак персіка. Форма ў манга звычайна авальная, а колер скуркі можа вар'іравацца ад зялёнага да насычана-чырвонага — усё залежыць ад гатунку, якіх існуе некалькі соцень.

Манга не толькі смачны, але і вельмі карысны фрукт. Ён багаты на вітамін C, які ўмацоўвае імунную сістэму; вітамін A, што падтрымлівае здаровы зрок; вітаміны групы B, якія спрыяюць працы нервовай сістэмы. Таксама ў ім шмат антыаксідантаў, якія запавольваюць старэнне і абараняюць клеткі ад свабодных радыкалаў, і клятчаткі, якая паляпшае працу стрававальнага тракту і дае працяглае насычэнне.

Спелы фрукт манга мае моцны, салодкі водар, пры націсканні злёгку спружыніць, але не становіцца занадта мяккім. З-за таго, што спелы фрукт можа мець у тым ліку і зялёны колер, варта арыентавацца менавіта на пах і тэкстуру. Калі манга цвёрдае, пакіньце яго на некалькі дзён пры пакаёвай тэмпературы, і яно даспее.

Хіба кожны, хто першы раз узяў у рукі манга, сутыкаецца з адной праблемай — як яго лупіць? Скурка ў фрукта шчыльная і слізкая, костка — вялікая і плоская.

Існуюць тры простыя спосабы, як без клопатаў справіцца з гэтай задачай.

Спосаб 1: «Вожык»

Гэты метад ідэальна падыходзіць, каб атрымаць акуратныя кубікі мякішу для салатаў, дэсертных талерак або прыгожай падачы.

Спачатку памыйце фрукт пад праточнай вадой. Затым пастаўце манга вертыкальна і вострым нажом адрэжце дзве вялікія часткі (шчочкі) з абодвух бакоў ад плоскай косткі.

На кожнай частцы, не праразаючы скуркі, нажом зрабіце глыбокія надрэзы, каб атрымалася сетачка на мякішы.

Націсніце з другога боку на скурку, каб яна вывернулася і ўтварыла «вожыка». Кубікі можна лёгка саскрэбці лыжкай або зрэзаць нажом.

@buket_ot_natali Как очистить манго правильно!#манго #манго #какнарезатьманго #какразрезатьманго #мангофрукт ♬ оригинальный звук - Натали

Гэты метад выглядае вельмі эфектна і выдатна падыходзіць для святочнай падачы, напрыклад, побач з сырамі.

Спосаб 2: Пры дапамозе шклянкі

Як і ў першым спосабе, у памытага фрукта адрэжце дзве вялікія бакавыя часткі.

Вазьміце адрэзаную частку скуркай вонкі і прыцісніце яе да краю шклянкі з тонкімі сценкамі. Павольна вядзіце ўніз, каб мякіш саслізнуў унутр шклянкі.

@thereselum MANGO HACK The mango hack that you never knew you needed to quicky peel away the skin in a matter of seconds. Using a regular drinking glass/canister, work the edge of the glass in between the skin and the fruit. Apply downward pressure on your mango and allow the lip of the glass to slide along the inside of the skin, and voila✨ your mango cheek is peeled. Tip: it’s preferable to use a glass/canister with a thin sturdy edge so that when you apply downward pressure you dont bruise the mango #fruithack #foodhack #foodhacks #mangoes #foodhacks ♬ original sound - YouTuber icons

Зрабіце тое ж самае з другой часткай і зрэжце рэшткі вакол косткі.

Спосаб 3: Зубачысткай замест нажа

Гэты спосаб падыходзіць, калі вам патрэбны вялікія кавалкі мякаці — для смузі, пюрэ ці нарэзкі.

Памыўшы манга, вострым нажом акуратна абярыце садавіну ад лупіны, а затым нарэжце мякаць патрэбнай вам формай — кубікамі, палоскамі, лустачкамі.

Зняць скурку можна і без дапамогі нажа. Для гэтага спатрэбіцца металічная манетка і зубачыстка. Некалькі разоў правядзіце яе краем па паверхні манга, каб змякчыць лупіну.

Далей вазьміце зубачыстку і акуратна зрабіце на манга падоўжаны надрэз.

Пасля гэтага зубачыстку акуратна ўстаўце пад лупіну і прайдзеце ёю з боку ў бок па ўсёй даўжыні разрэзу. Пасля гэтага адгарніце пальцам край скуры і здыміце.

@sychova23

КАК ПРАВИЛЬНО ЧИСТИТЬ МАНГО

♬ Bake & Shake - ZayZonic

Карысныя парады, як лупіць манга

Памятайце пра бяспеку. Манга можа быць слізкім — асабліва спелы. Таму заўсёды выкарыстоўвайце востры нож і будзьце ўважлівыя.

Выкарыстоўвайце рэшткі. Не спяшайцеся выкідаць абрэзаную сярэдзіну — вакол яе шмат смачнай мякаці.

Захоўванне. Ачышчанае манга трымайце ў герметычным кантэйнеры ў халадзільніку не даўжэй за 2—3 дні. Для доўгага захоўвання — замарозьце.

Фота: MD AMIR HAMJA / Vecteezy

Чытайце таксама:

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Шмат людзей кладуць гэтыя прадукты ў халадзільнік. І дарма!

Беларусь хоча вырошчваць манга і авакада ў Зімбабвэ

Каментары да артыкула