БЕЛ Ł РУС

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

2.06.2025 / 19:38

Nashaniva.com

З канца мая не выходзіць на сувязь журналістка, каталіцкая верніца з Полацка Ціна Палынская. Верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы, піша «Хрысціянская візія».

Ціна Палынская

Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз жанчына з'яўлялася ў сеціве 19 траўня.

Ціна даўно не займалася журналістыкай. Яна выхоўвала дочак, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя заказы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый пра ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны.

Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і падвяргалі буйному штрафу за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбіральніцтва адносна яе паста ў фэйсбуку і ладзіў ператрус у доме журналісткі.

Чытайце таксама:

Палітвязень Дзмітрый Сушчык цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі

Каментары да артыкула