Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў
Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы 3 чэрвеня абнавіў даныя аб колькасці самалётаў, паражаных украінскімі вайскоўцамі, уключыўшы ў іх даныя аб 12 самалётах.
Гэта першае абнаўленне даных пасля 1 чэрвеня, калі ўкраінскія спецслужбы правялі аперацыю «Павуцінне», у ходзе якой дроны атакавалі ваенныя аэрадромы ў Расіі. У папярэдні раз Генштаб абнаўляў інфармацыю аб самалётах, знішчаных Узброенымі сіламі Украіны, 4 мая.
Пасля атакі беспілотнікаў у СБУ сцвярджалі, што паразілі 41 самалёт, у тым ліку бамбардзіроўшчыкі.
Чытайце таксама:
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ
Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў