БЕЛ Ł РУС

Памёр кампазітар Яўген Дога

3.06.2025 / 14:39

Nashaniva.com

3 чэрвеня 2025 года на 89-м годзе пайшоў з жыцця вядомы малдаўскі кампазітар. Да апошніх дзён жыцця ён быў таксама непрымірымым крытыкам расійскага імперыялізму.

Яўген Дога нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў Малдове. 

Ён стаў адным з самых вядомых і ўплывовых кампазітараў постсавецкай прасторы. Яго творчасць ахоплівала шырокі спектр жанраў — ад сімфанічнай і камернай музыкі да песень і музыкі для кіно.

Асаблівую вядомасць яму прынеслі мелодыі да фільмаў «Мой ласкавы і пяшчотны звер», «Табар ідзе ў неба» і іншых. 

Яўген Дога быў узнагароджаны мноствам прэстыжных званняў і ордэнаў, у тым ліку атрымаў званне народнага артыста СССР.

Апошнія гады ён жыў у Кішынёве. Там ягоным імем пры жыцці былі названыя музычная школа і вуліца.

Да апошніх дзён жыцця ён быў таксама непрымірымым крытыкам расійскага імперыялізму. 21 мая 2023 года, 86-гадовым, ён узяў удзел у «Вялікім нацыянальным сходзе ў падтрымку еўраінтэграцыі», які адбыўся ў Кішынёве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула