БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне перакулілася лодка з двума рыбакамі

3.06.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Сёння ранiцай ратаўнiкам патэлефанаваў мужчына i паведаміў, што на вадасховішчы Кутаўшчына перавярнулася маторная лодка з двума рыбаловамі, паведамляе МНС.

Высветлілася, што двое мужчын рыбачылі з лодкі, матор заглух, яны спрабавалі завесці яго, але лодка перакулілася.

Мужчыны без ратавальных камізэлек апынулiся ў вадзе на адлегласцi каля 200 метраў ад берага. Яны трымаліся за лодку.

З дапамогай ратавальнай лодкі работнікі МНС накіравалiся да рыбаловаў. Аднаму з iх кінулi ратавальны круг, другога дасталi з вады, узяўшы яго пад рукi.

Мужчыны былi пасаджаныя ў лодку i дастаўленыя на бераг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула