БЕЛ Ł РУС

Экс-тэлевядучая і мадэлька распавяла, што цяпер працуе касіркай у пякарні

4.06.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Былая вядучая тэлеканала МінскТV Юлія Вячэрская распавяла, што цяпер працуе ў Батумі касіркай у пякарні. Яе шчырая гісторыя пра рашэнне, якое падавалася поўным правалам, але ў выніку прыносіць шмат задавальнення, сабрала больш за мільён праглядаў у інстаграме і Threads.

«Мне 34 і я працую касіркай — норм ці стром?» — задае пытанне Юлія. І сама прызнаецца, што калі ішла на гэтую пазіцыю, адчувала сорам.

«У маім партфоліа праца тэлевядучай, мадэлькай, рэжысёркай, а цяпер — касір. Але здзіўляе, што менавіта гэтая праца ў няпросты жыццёвы перыяд нагадала мне, хто я ёсць. Я трывалая, адказная, не баюся нагрузак. А ў мой першы ж працоўны дзень да мяне падышла дзяўчына: «Юля, я глядзела вашы ролікі на ютубе!» І ў якім месцы тут мусіць быць сорамна? Эй, малютка, я табой ганаруся», — сама да сябе звяртаецца Юлія.

@uliya_vecherskaya

♬ оригинальный звук - uliya_vecherskaya

Апошнім месцам працы Юліі перад тым, як яна адкрыла ІП, быў тэлеканал Мінск 24ДОК (МінскТV). Пасля — праца рэжысёркай і аператаркай, запуск уласных курсаў па тэхніцы маўлення і аратарскім майстэрстве.

У эміграцыі ўсё прыйшлося пачынаць з нуля.

«Да пякарні былі месяцы пошукаў працы, дзясяткі сумоўяў і столькі ж адмоваў. Мае сілы раставалі, як і мае зберажэнні. Я апынулася ў новай краіне, не разумеючы, хто я, дзе я, на што магу разлічваць і абаперціся. Я не была на нулі, я была ў глыбокім мінусе. Мне патрэбныя былі грошы, каб плаціць за арэнду, ежу, навучанне», — дзеліцца няпростым перыядам журналістка, адзначаючы, што акурат у пякарні яе «сагрэлі, накармілі, напоўнілі цеплынёй і радасцю».

Цяпер яна можа нават пажартаваць пра галоўны мінус працы ў пякарні — спакусу з’есці ўсе смачныя булачкі, якія, на жаль, адкладаюцца на таліі.

@uliya_vecherskaya

♬ Assumptions (slowed down version) - Sam Gellaitry

У выніку рашэнне падзяліцца сваімі перажываннямі прынесла Юліі не толькі мільён праглядаў і новых падпісантаў, але і дадатковую пазнавальнасць у Батумі. Таксама ёй прыйшлі новыя запыты на працу з голасам, тэрапію (дзяўчына вучыцца на гештальт-тэрапеўта) і суправаджэнне блога, з’явіліся і рэкламныя прапановы.

«Пасля фрылансерскай працы, калі заўсёды сядзіш, кайф проста рухацца. Бегаю туды-сюды і радуюся, што нарэшце баляць ногі, а не спіна. Мая каса — гэта міні-сцэна, і я атрымліваю мора задавальнення, працуючы на гэтай сцэне», — пералічвае дадатковыя плюсы новай прафесіі блогерка, сваім прыкладам паказваючы, што ніколі не позна паспрабаваць нешта новае.

Чытайце таксама:

Маці расказала, як страціла дачку, калі той было 3 гады, а вярнулі ў 9, дзякуючы мінскім памежнікам

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Каментары да артыкула