БЕЛ Ł РУС

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»

4.06.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Украінскія СМІ апублікавалі відэа, на якім зафіксаваны момант выезду фур з модульнымі блокамі — сцвярджаецца, што менавіта так пачыналася аперацыя супраць расійскай стратэгічнай авіяцыі.

На запісе працягласцю каля 30 секунд зафіксаваная калона цяжкіх фур, загружаных ідэнтычнымі модульнымі канструкцыямі. Здымкі зроблены зверху, імаверна, з беспілотніка.

Гэта першыя публічныя кадры, якія сведчаць пра лагістычную падрыхтоўку аперацыі СБУ пад назвай «Павуцінне».

1 чэрвеня Украіна правяла масіраваную атаку на вайсковыя аэрадромы Расіі. Дроны падвезлі да аэрадромаў у фурах.

Пазней расійскія следчыя дапыталі кіроўцаў фур, з якіх былі запушчаныя дроны падчас масіраванай атакі па расійскіх аэрадромах. Кіроўцы фур з дронамі расказалі, хто і навошта іх наняў

{POLL#1255}

Чытайце таксама:

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Каментары да артыкула