Памерла Аляксандра Чарняўская
Пра смерць сваёй маці паведаміла яе дачка Юлія Чарняўская ў сацсетках.
Аляксандра Чарняўская
Аляксандра Чарняўская вучылася ў БДМУ і працавала псіхатэрапеўткай. Ёй было 86 гадоў.
Гэта пра яе «Наша Ніва» пісала 29 жніўня 2020 года: «Сівая жанчына гадоў 75-ці на 2-м паверсе дома над «Лянком» увесь час, пакуль ішло шэсце, апладзіравала людзям лапкамі свайго белага бішона (сабачка, падобны да пудзеля)».
Яе дачка — Юлія Чарняўская, беларуская вучоная, культуролаг, прафесарка БДУКМ. Аўтарка кніг, раманаў і п'ес, былая палітзняволеная і ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера.
У 2024 годзе Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу.