БЕЛ Ł РУС

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама

4.06.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Дадатковыя відэа спецаперацыі «Павуцінне», падчас якой атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт, апублікавала Служба бяспекі Украіны. Яны пацвярджаюць, што ўдары былі нанесеныя па чатырох аэрадромах, але пажары яны выклікалі толькі на двух.

Скрыншот з відэа: СБУ

На відэа СБУ — праца fpv-дронаў, што білі па аэрадромах «Іванава» у Іванаўскай вобласці, «Дзягілева» ў Рязанскай вобласці, «Аленья» ў Мурманскай вобласці і «Белая» ў Іркуцкай вобласці.

Як піша прэс-служба ведамства, на гэтых аэрадромах атрымалася паразіць самалёты «А-50», «Ту-95», «Ту-22», «Ту-160», а таксама «Ан-12» і «Іл-78»

«Падчас правядзення аперацыі была ўжыта сучасная тэхналогія кіравання БпЛА, якая спалучае аўтаномныя алгарытмы штучнага інтэлекту і ручное ўмяшанне аператара», — сцвярджае СБУ.

1 чэрвеня СБУ масіравана атакавала расійскія аэрадромы дронамі. Спецаперацыю называлася «Павуцінне». Па інфармацыі з украінскага боку, у выніку яе атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт.

З відэа вынікае, што пашкоджаных самалётаў сапраўды чатыры дзясяткі, з іх 13 знішчаныя.

{POLL#1255}

Чытайце таксама:

Зяленскі: Падчас аперацыі «Павуцінне» пашкоджаны 41 расійскі самалёт. Палову ўжо не аднавіць.

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры

Апублікавалі карту з расійскімі аэрадромамі, якія Украіна планавала атакаваць 1 чэрвеня

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі

Каментары да артыкула