Пакістанскае бюро занятасці апублікавала 240 вакансій у Беларусі
Працаваць пакістанцам прапаноўваюць малярамі, бетоншчыкамі і іншымі работнікамі на будоўлях. Інфармацыю заўважыў Reform.
Грамадскія аўтобусы, упрыгожаныя дэкарацыямі, на вуліцах Карачы, Пакістан, 5 сакавіка 2025 г. Фота: Adsiz Gunebakan / Anadolu via Getty Images
Вакансіі ў Беларусі для пакістанцаў апублікавала Бюро па міграцыі і працаўладкаванню на мяжой. Адкрыты 240 пазіцый.
Як высветлілі журналісты Reform, патрабуюцца 100 муляроў, 50 памочнікаў муляра, 60 бетоншчыкаў і 30 памочнікаў цесляра.
Абяцаныя заробкі — 500-600 даляраў. Рабочым прапануюць бясплатнае пражыванне, харчаванне і медпаслугі, але квіток у Беларусь прыйдзецца купляць за свой кошт.
На якіх беларускіх прадпрыемствах чакаюць пакістанцаў, не ўдакладняецца.
Працаўладкаваннем займаецца пакістанская кампанія RBS Brothers. На сваёй старонцы ў фэйсбуку яна таксама размясціла аб'яву аб 70 вакансіях у Беларусі: муляроў, бетоншчыкаў, кіроўцаў пагрузчыкаў, экскаватараў і бульдозераў.
Скрыншот са старонкі RBS Brothers
Заробкі пазначаныя адразу ў беларускіх рублях і далярах — 1800-2400 рублёў (600-750 даляраў). Асобна агаворваецца, што заробак заснаваны на выкананні «мінімальных вытворчых паказчыкаў». Працягласць працоўнага кантракту — два гады.