БЕЛ Ł РУС

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей

4.06.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Былыя палітвязні Сяргей Пятрухін і Сяргей Коршун, блогер-правакатар Віталь «Вірус» Кандраценка і актывіст дыяспары Міхаіл Кучараў, некалі блізкі да Вольгі Карач і сям’і Цапкалаў, рэкламуюць круглы стол пад назвай «Сход неабыякавых». Мерапрыемства мае адбыцца 21 чэрвеня ў Варшаве і «знайсці стратэгічнае рашэнне для развязвання беларускага палітычнага крызісу».

Святлана Ціханоўская

На гэты момант дакладна невядома пра склад аргкамітэта падзеі. Называе сябе толькі Міхаіл Кучараў — былы міліцыянер, які яшчэ ў 1990-я звольніўся з органаў, а цяпер жыве ў Люксембургу.

«Наша Ніва» звярнулася да Кучарава па каментар, каб высветліць дэталі круглага стала: хто яго яшчэ арганізоўвае, за якія сродкі, якія канкрэтна прадстаўнікі апазіцыі і грамадскія дзеячы прымуць там удзел, якую прадметную мэту ставяць перад сабой арганізатары. Але лідар люксембургскіх беларусаў у выніку перадумаў адказваць на пытанні.

Міхаіл Кучараў. Фота: фэйсбук

«Пакуль ідуць узгадненні, уся публічная інфармацыя — дата правядзення і рэгістрацыя. Больш нічога. Усё, што можна агучваць — ужо ў публічным полі», — заявіў ён.

У форме рэгістрацыі на круглы стол, як і ў самім запрашэнні акцэнтуецца ўвага на тэме «крызіс даверу, пытанне лідарства». Хутчэй за ўсё, сярод іншага там будзе абмяркоўвацца пытанне даверу да Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі — тэма, якая не дае спакою апанентам Офіса і НАУ. А ўсе асобы, якія ўжо прапіярылі падзею, славяцца крытыкай на адрас гэтых дэмакратычных сілаў.

Так выглядае інфармацыя пра мерапрыемства, якую прарэкламаваў у сваім канале блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула