БЕЛ Ł РУС

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі

5.06.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што ўкраінскія заявы пра маштабныя разбурэнні не адпавядаюць рэчаіснасці, піша Astra.

Раней СБУ паказала кадры спецаперацыі «Павуцінне», якая прайшла 1 чэрвеня, у выніку якой, як сцвярджаецца, быў пашкоджаны 41 ваенны самалёт стратэгічнай авіяцыі РФ.

Пазней НАТА пацвердзіла, што ў выніку атакі былі пашкоджаныя 40 расійскіх самалётаў, з якіх 10—13 — знішчаныя. Паводле іх даных, пашкоджаныя 15 бамбардзірошчыкаў ТУ-95, 12 адзінак ТУ-22М3 і адзін самалёт ранняга папярэджання А-50.

«Гэтыя самалёты з пачатку вайны выпусцілі больш за 3000 крылатых ракет, якія траплялі ў грамадзянскія аб’екты і інфраструктуру Украіны», — заявіў прадстаўнік НАТА на брыфінгу ў Бруселі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула