Хрэнін: Беларусь цікавіць досвед Пакістана ў барацьбе з тэрарызмам
У рамках візіту ў Пакістан міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў сустрэчу з намеснікам міністра абароны краіны Мухамадам Алі, паведамляе тэлеграм-канал Мінабароны.
Фота: Мінабароны
Віктар Хрэнін абмеркаваў з Мухамадам Алі адносіны ў ваеннай сферы, узаемадзеянне Беларусі і Пакістана па лініі паставак і авіязлучэнні.
Міністр абароны адзначыў, што беларускаму боку таксама цікавае вывучэнне досведу Пакістана ў барацьбе з тэрарызмам. Акрамя таго, уяўляе цікавасць арганізацыя абмену вопытам у пытаннях будаўніцтва і развіцця ўзброеных сіл, ваеннай адукацыі, падрыхтоўкі войскаў і кадраў. Віктар Хрэнін запрасіў Мухамада Алі ў Беларусь, адзначыўшы, што краіну можна наведаць без візы.
Намеснік міністра абароны Пакістана, у сваю чаргу, выказаў гатоўнасць прыняць удзел у дэталёвай прапрацоўцы пытанняў арганізацыі авіязносін паміж краінамі, выказаўшы зацікаўленасць у падпісанні адпаведнага пагаднення.