Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 900 тысяч даляраў
У апошні месяц вясны самую дарагую кватэру ў Мінску прадалі на праспекце Пераможцаў. Яна абышлася пакупніку ў $903,7 тыс., піша Realt. У кватэры шэсць пакояў, агульная плошча — 264 квадраты.
Яна знаходзіцца на высокім паверсе ў жылым комплексе прэміум-класа D3 на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай у Лебядзіным. Цана за метр — $3425.
Жылы комплекс D3 складаецца з трох каркасна-блочных дамоў па 26 паверхаў. Першы здалі ў 2017 годзе, а апошні — у 2019-м. Забудоўшчык — СТАА «СвітХоум».
У красавіку самай дарагой стала шасціпакаёвая кватэра ў «доме Чыжа» на Старажоўскай, якая абышлася пакупніку прыблізна ў $760 тыс.