Памежны камітэт: Польшча перастала прымаць аўтобусы
Польскі бок прыпыніў пропуск аўтобусаў праз пункт пропуску «Тарэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). Згодна з інфармацыяй Дзяржпагранкамітэта Беларусі, з 10.00 польскія кантрольныя службы спынілі запуск аўтобусаў на сваю тэрыторыю.
Фота: Мытны камітэт
Таксама з вечара 4 чэрвеня назіраюцца перабоі ў прыёме легкавых аўтамабіляў.
На гэты момант больш за тры гадзіны выезду ў Польшчу чакаюць чатыры аўтобусы, аформленыя беларускім бокам. Агулам у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзяцца 1 555 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў.
Паводле чата беларусаў, якія пішуць аб сітуацыі на межах, у 14.17 польскія памежнікі запусцілі два аўтобусы на ўезд у Польшчу.