БЕЛ Ł РУС

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»

5.06.2025 / 19:52

Nashaniva.com

Бабулі вылівалі на люкі ў двары мазь Вішнеўскага. У справу ўмяшалася міліцыя.

Бабулі ў брэсцкім двары. Фота: tiktok.com/@mamma_mia30

Відэа з брэсцкімі пенсіянеркамі апублікавалі ў тыктоку. У двары на вуліцы Кірава яны вылівалі на люкі мазь Вішнеўскага — казалі, што незадаволеныя бяздомнымі катамі, якія «гадзілі на кветкі».

Жанчына, што іх здымала, вырашыла, што так бабулі хочуць патравіць катоў. Відэа назбірала амаль 1,5 мільёны праглядаў. У каментарыях меркаванні раздзяліліся: нехта заступіўся за жывёл, хтосьці — за бабуль.

Каты ў брэсцкім двары. Фота: КРЕПОСТЬ / Telegram

У справу ўмяшалася і міліцыя: яны высветлілі, што 74-гадовая жыхарка прачытала, што мазь Вішнеўскага можа спужаць жывёл і прымусіць іх сысці з тэрыторыі. Усе каты засталіся жывыя.

«Намеру на атручванне катоў у яе не было», — кажуць у ведамстве.

Люкі ў брэсцкім двары. Фота: КРЕПОСТЬ / Telegram

@mamma_mia30 В г.Бресте, на улице Кирова, 15 во дворе находится много бездомных котиков. Которых неравнодушные люди (и я в том числе) кормим каждый день на протяжении уже долгого времени. Всех забрать нет возможности. Данные персонажи на видео (людьми их назвать сложно) пытаются отравить несчастных пушистых, чтобы те «не гадили в их клумбы». Пожалуйста помогите распространить видео возможно, кто-то захочет себе забрать и спасти бездомныша пишите #брест #бездомныеживотные #спасениебездомныхживотных ♬ оригинальный звук - mamma_mia30

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула