БЕЛ Ł РУС

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку

6.06.2025 / 13:34

Nashaniva.com

Незвычайны напой прадставілі на выставе «Белагра».

Фота: «Мінск-Навіны»

Акадэмія навук прэзентавала малочную гарэлку. Напой распрацавалі ў Навукова-практычным цэнтры па харчаванні.

Аўтары назвалі такую гарэлку інавацыйным прадуктам на аснове дыстыляту з малочнай сыроваткі. Для яе вытворчасці малочную сыроватку з высокім утрыманнем лактозы заквашваюць пэўнымі культурамі дрожджаў, а потым пераганяюць, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Гарэлка мае спецыфічны малочны водар і 36% мацунку

Іншы эксперыментальны ўзор ад цэнтра — нефільтраванае светлае піва (4,5% аб.), зваранае з азімага ячменю.

«Азімы ячмень больш экстрактыўны, у ім больш бялку ў параўнанні з яравымі гатункамі. Гэта перспектыўны напрамак, але пакуль мы працуем толькі з двума гатункамі беларускай селекцыі», — распавялі аўтары распрацоўкі.

Прадставіў НПЦ і карысную навінку для дзяцей: сухія сняданкі без цукру. Гэта хрусткія мультызярновыя шарыкі з насеннем лёну, глазіраваныя яблычным сокам.

Іншыя карысныя распрацоўкі змогуць па вартасці ацаніць і дарослыя: нектар з чарніцаў, таматны сок прамога адціску не толькі смачныя, але і карысныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула