БЕЛ Ł РУС

Пад МАЗам у Гродне прасеў асфальт

6.06.2025 / 18:5

Nashaniva.com

У Гродне на вуліцы Шчорса пад грузавіком МАЗ прасеў асфальт, паведамляе «Автогродно». У выніку дарожнае пакрыццё не вытрымала вагі транспарту, і рух па вуліцы часова ўскладнены.

У апошні час у Гродне здарылася яшчэ некалькі інцыдэнтаў з грузавікамі МАЗ. У красавіку адзін з іх затануў у кар’еры, у маі яшчэ адзін праваліўся ў яму на скрыжаванні вуліц Асфальтная і Саяпіна, а праз некалькі дзён іншы МАЗ урэзаўся ў сцяну прадуктовай крамы на ўездзе ў Гродна, на вуліцы Суворава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула