У Гродне другое за некалькі дзён надзвычайнае здарэнне з МАЗам: гэтым разам грузавік урэзаўся ў краму
Перад грузавіком рэзка затармазіла машына, усё скончылася сутыкненнем з будынкам.

Фота: NewGrodno
У Гродна грузавік МАЗ уехаў у кругласутачную краму. Гэта адбылося ўдзень на вуліцы Суворава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усё адбылося так: перад МАЗам рэзка затармазіла машына — кіроўца ўдарыў па тармазах і «юзам» даехаў да сцяны крамы. Акрамя таго, МАЗ зачапіў прыпаркаваны «Мерсэдэс», піша NewGrodno.

Фота: NewGrodno
Кіроўца атрымаў траўмы, яго забрала машына хуткай дапамогі. Відавочцы кажуць, што траўмы ён атрымаў няцяжкія. МАЗ трохі пазней адвязлі ад сцяны. У машыны разбіта лабавое шкло і пашкоджаныя фары.
Гэта ўжо другі за некалькі дзён выпадак з МАЗам у Гродна. У сераду грузавік праваліўся у глыбокую яму ў мікрараёне Грандзічы.
Каментары