БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерку палохалі ператрусам за незадэклараваныя грошы. Яна перадала махлярам 160 тысяч даляраў

7.06.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Мінчанцы патэлефанавалі нібыта прадстаўнікі «Белтэлекама». Далей ёй патэлефанаваў лжэправаахоўнік, які папярэдзіў жанчыну аб ператрусе, бо ёсць звесткі пра наяўнасць у яе незадэклараваных грошай.

Каб захаваць наяўныя, іх неабходна было перадаць кур’еру Нацбанка, у ролі якога ў дадзеным выпадку выступіла іншая жыхарка сталіцы, раней падманутая такім жа спосабам, пішуць Мінск-навіны.

Пасланца, якая забрала ў пенсіянеркі каля 150 тыс. даляраў і больш за 14 тыс. еўра, устанавілі сапраўдныя сілавікі.

Падобныя выпадкі не адзінкавыя. Махляры дзейнічаюць хутка, не пакідаючы ахвяры часу асэнсаваць і крытычна ацаніць тое, што адбываецца. Людзей запалохваюць неспрыяльнымі для іх наступствамі, прымушаюць хвалявацца.

Чалавек у стрэсе досыць паслухмяна выконвае інструкцыі ад несумленных асоб і можа апамятацца праз гадзіны, а то і дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула