БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

7.06.2025 / 11:40

Nashaniva.com

Сёння, у суботу, па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах 21-24 м/с.

У Мінску вечарам чакаецца навальніца.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу +12..+18°С, па паўднёвым усходзе краіны да +20°С, максімальная днём будзе ад +20°С па захадзе да +30°С па паўднёвым усходзе.

У панядзелак пахаладае. 

Уначы часам дажджы, месцамі моцныя дажджы; днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Ноччу складзе ад +9°С па захадзе да +19°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём +14..+20°С, па паўднёвым усходзе да +23°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула