БЕЛ Ł РУС

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы

8.06.2025 / 10:35

Nashaniva.com

112 населеных пунктаў Мінскай вобласці засталіся без святла.

Ноччу 8 ліпеня з-за моцнай навальніцы без святла засталіся жыхары 112 населеных пунктаў Мінскай вобласці. Найбольш пацярпелі Пухавіцкі, Слуцкі, Маладзечанскі і Мядзельскі раёны.

Прычынай аварый сталі паваленыя дрэвы і галіны, якія падалі на лініі электраперадач.

З поўначы энергетыкі працавалі над ліквідацыяй аварый. На 9 раніцы святла яшчэ не было ў 48 населеных пунктах.

@minskoblastnovosti5 Ночью 07.06 и 08.06 Минск и область капитально залило! #минск #минскаяобласть #беларусь #ливень #дождь #беларусьновости #белорусы ♬ INTERESTELLAR - Kore Blanco

Для аднаўлення электрычнасці задзейнічаны 36 аварыйных брыгад, 42 адзінкі тэхнікі і 4 дызель-станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула