БЕЛ Ł РУС

Аўталаўкі ў вёсках могуць змяніць свой выгляд — вось як ФОТЫ

8.06.2025 / 19:57

Nashaniva.com

Навінку паказалі на выставе «Белагра-2025».

Аўталаўка «Мандарын». Фота тут і далей: av.by.

На выставе «Белагра-2025» завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» прадставіў навінку — аўталаўку «Мандарын», піша av.by.

Унутры аўталаўкі — халадзільныя вітрыны, маразільная скрыня, стойкі для хлебных латкоў, паліцы для прадукцыі, гардэробная шафа, мыйка з бойлерам. Таксама ёсць адсек для бензінавай электрастанцыі для сілкавання ўнутранага электраабсталявання кузава.

Але камплектацыя можа быць іншай, калі таго захоча заказчык.

Машына пабудавана на лёгкім мабільным шасі МАЗ-365022. Дапушчальная агульная маса да 3,5 тоны дазваляе тэхніцы перасоўвацца па ўсіх аўтамабільных дарогах краіны.

Гэта першы гандлёвы кузаў, распрацаваны на дадзеным шасі і які мае закругленыя формы. Некаторыя дэталі выраблялі з ужываннем тэхналогіі 3D-друку.

Гэта новая распрацоўка. На выставе паказалі першы асобнік. Але на заводзе спадзяюцца, што аўталаўка пойдзе ў серыю.

Так цяпер выглядаюць аўталаўкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула