БЕЛ Ł РУС

Renault будзе вырабляць беспілотнікі ва Украіне

8.06.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Частка беспілотнікаў будзе перададзена і французскай арміі.

FPV-дрон у руках украінскага вайскоўца. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky, File

Аўтамабільны канцэрн Renault будзе вырабляць беспілотнікі ва Украіне.

Міністр узброеных сіл Францыі Себасцьян Лекарню днямі абвясціў, што «буйная кампанія, якая вырабляе французскія аўтамабілі», будзе вырабляць беспілотнікі ва Украіне. Гаворка ідзе пра групу Renault, паведамляе France Info.

Аўтавытворца збіраецца супрацоўнічаць з французскімі малымі і сярэднімі прадпрыемствамі з абароннай сферы, чые вытворчыя лініі будуць у некалькіх дзясятках або сотнях кіламетраў ад фронту.

Renault пацвярджае, што з ім звязаўся ўрад, але заяўляе, што «на дадзены момант ніякіх рашэнняў не прынята».

Частка беспілотнікаў, вырабленых непасрэдна ва Украіне, таксама будзе перададзена французскай арміі для забеспячэння пастаяннай тактычнай і аператыўнай падрыхтоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула