БЕЛ Ł РУС

ФІФА адхіліла просьбу Беларусі правесці матч супраць Шатландыі ў Мінску

9.06.2025 / 12:9

Nashaniva.com

ФІФА адхіліла просьбу Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» правесці матч кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць Шатландыі ў верасні на Нацыянальным стадыёне ў Мінску, піша «Прэсбол».

Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску адкрылі ў суботу

На кангрэсе ФІФА ў Парагваі прадстаўнікі беларускага боку звярнуліся з апошняй апеляцыяй да кіраўнічага органа сусветнага футбола, якая была адхілена.

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне на Беларусь былі накладзеныя мінімальныя санкцыі. Зборная і клубы вымушаныя прымаць сапернікаў на нейтральных стадыёнах (у Сербіі, Венгрыі, Азербайджане).

Умоўна хатні матч супраць Шатландыі павінен прайсці 8 верасня. Беларусь таксама трапіла ў адну групу з Грэцыяй і Даніяй. Старт — 5 верасня гасцявым матчам супраць Грэцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула