З Беларусі запускаюць новы маршрут на Вільню
Гродзенскі перавозчык «Фаварыт» адкрыў новы штодзённы аўтобусны маршрут з Ліды ў Вільню. Аўтобус ідзе праз Салечнікі.
Фота ілюстрацыйнае
Згодна з раскладам, з Ліды аўтобус адпраўляецца а 11:00, у Салечнікі прыбывае ў 13:50, а ў Вільню — у 15:10. У зваротным кірунку з Вільнюса ён адпраўляецца ў 5:00 раніцы і прыязджае ў Ліду ў 9:10.
Квіток з Ліды да Вільні каштуе 165 рублёў, з Воранава — 150 рублёў, а з Ліды да Салечнік — 140 рублёў. Набыць квіткі можна ў офісе кампаніі «Фаварыт» у Гродне (вул. Кірава, 30) або анлайн на сайце bilet.taf.by.
Чытайце таксама:
Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?
«Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку ў аўтобусы на мяжы Беларусі і Польшчы