БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі расіяніна, які спрабаваў заехаць у Польшчу па ўкраінскім падробным пашпарце

10.06.2025 / 9:26

Nashaniva.com

Увечары 6 чэрвеня брэсцкія памежнікі ў пункце пропуску «Брэст», затрымалі мужчыну, які меў намер выехаць у Польшчу, паведамляе Памежны камітэт.

Падчас правядзення памежнага кантролю высветлілася, што пашпарт грамадзяніна Украіны мае прыкметы поўнай падробкі. Пры аглядзе асабістых рэчаў у яго быў знойдзены сапраўдны расійскі пашпарт.

Мужчына патлумачыў, што планаваў выехаць у Еўрасаюз да сваіх сваякоў.

Яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4200 рублёў).

Акрамя таго, за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула