БЕЛ Ł РУС

56-гадовую віцяблянку будуць судзіць за порнастрымы ў інтэрнэце

10.06.2025 / 19:7

Nashaniva.com

56-гадовая жанчына з Віцебска будзе аддадзена пад суд за тое, што займалася платнымі порнастрымамі ў інтэрнэце, паведаміў Следчы камітэт.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў следства, у ліпені 2023 года жанчына зарэгістравалася на порнасайце і выкладала відэа са сваім удзелам у платным доступе. Каб зарабіць больш, жанчына праводзіла жывыя эфіры з дэманстрацыяй парнаграфічных сцэн і выконвала заданні карыстальнікаў сайта за токены.

На яе звярнулі ўвагу зімой 2025 года падчас маніторынгу міліцыяй сацыяльных сетак і інтэрнэт-рэсурсаў. У ходзе следства былі дапытаныя падазраваная і сведкі, а таксама канфіскаваныя і вывучаныя камп’ютарная тэхніка, сэксуальныя прадметы і відэазапіс трансляцыі.

Акрамя таго, было праведзена культуралагачная экспертыза, якая пацвердзіла, што відэаматэрыялы маюць парнаграфічны характар. Следчы камітэт таксама праверыў рух грошай па банкаўскіх картах, на якія паступалі даходы ад гэтай дзейнасці.

Жанчыну абвінавацілі па артыкуле 343 Крымінальнага кодэкса — у вытворчасці, захоўванні, распаўсюдзе, рэкламе і трансляцыі парнаграфічных матэрыялаў з мэтай атрымання прыбытку.

Чытайце таксама:

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё

Каментары да артыкула