БЕЛ Ł РУС

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

10.06.2025 / 22:46

Nashaniva.com

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Паводле даных Белстата, на пачатак 2025 года ў краіне дзейнічала 3796 фермерскіх гаспадарак — гэта на 9,6% больш, чым у 2021 годзе.

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе фермеры карысталіся 318 тысячамі гектараў сельскагаспадарчых земляў, з якіх больш за 220 тысяч — гэта ворныя землі. У параўнанні з 2020 годам гэта рост амаль на 30%.

Асноўнай спецыялізацыяй фермерскіх гаспадарак застаецца раслінаводства — больш за 90% прадукцыі. У 2024 годзе яны вырасцілі:

У той жа час у жывёлагадоўлі доля фермерскіх гаспадарак застаецца нязначнай. У 2024 годзе яны прадалі на забой 10,6 тысяч тон жывёлы і птушкі (0,6% ад агульнага аб’ёму па краіне), а таксама вырабілі 50,9 тысяч тон малака (таксама 0,6%).

Аднак у вытворчасці воўны фермеры маюць куды больш істотнае значэнне — 12,3% ад агульнай колькасці.

Чытайце таксама:

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая

Беларускі фермер раскладаў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы

Халодны май ударыў па клубніцах. Беларускія фермеры кажуць аб зніжэнні ўраджаю

Каментары да артыкула