БЕЛ Ł РУС

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы

11.06.2025 / 10:57

Nashaniva.com

Пасля аварыі аўтамабіль загарэўся. 

10 чэрвеня каля 21:32 на 246-м кіламетры аўтадарогі М1-Е30 «Брэст—Мінск—граніца РФ» у Баранавіцкім раёне адбылося сур’ёзнае ДТЗ з удзелам трох транспартных сродкаў, у выніку якога загінуў чалавек.

Папярэдне ўстаноўлена, што 44-гадовы жыхар Брэста, кіруючы аўтамабілем Peugeot, не выбраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з Audi, якім кіраваў 34-гадовы брэстчанін.

У выніку Peugeot з’ехаў на правую абочыну, а Audi — на левую паласу, дзе спыніўся.

У гэты момант па левай паласе рухаўся аўтобус MAN. З-за перашкоды кіроўца не паспеў знізіць хуткасць і ўрэзаўся ў Audi, пасля чаго легкавік загарэўся.

Вадзіцель Audi загінуў на месцы. У аўтобусе знаходзіліся 22 пасажыры. Адна з іх, 54-гадовая жанчына, атрымала траўмы, але пасля медыцынскай дапамогі была адпушчана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула