Расія хоча правесці перамовы з ЗША ў Маскве
У Маскве працягнуцца перамовы па ўрэгуляванні напружаных адносін паміж Расіяй і ЗША.
Паводле слоў пасла Расіі ў ЗША Аляксандра Дарчэева, Вашынгтон вядзе з Масквой «прагматычны торг» па пытаннях, што датычацца ўстаранення «раздражняльнікаў» у двухбаковых адносінах.
«Я магу пацвердзіць, што наступныя перамовы паміж дэлегацыямі адбудуцца ў Маскве ў самы бліжэйшы час», — заявіў Дарчэеў агенцтву ТАСС.
Раней прадстаўнікі абодвух бакоў правялі перамовы ў Стамбуле. Паводле слоў Дарчэева, да збліжэння расійска-амерыканскіх адносін яшчэ далёка: «Гэта не гарантуе хуткі вынік, улічваючы не супадаючыя, мякка кажучы, пазіцыі па многіх надзённых тэмах і цяжкасці з пошукам агульнага назоўніка, але задае перамоўны вектар у развіцці пазітыўных імпульсаў, што сыходзяць ад прэзідэнтаў Расіі і ЗША».