БЕЛ Ł РУС

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс

11.06.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Гульню зборных Беларусі і Расіі, паводле афіцыйных даных, наведалі амаль 30 тысяч гледачоў. Выехаць ім са стадыёна было праблематычна.

Фота: Onliner

Пасля таварыскага матчу паміж зборнымі Беларусі і Расіі (1:4) каля новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна адбыўся транспартны калапс.

Згодна з пратаколам, гульню наведала 27314 гледачоў. Шмат хто з іх прыехаў на машынах. Раз'ехацца пасля матчу было цяжка, пiша Onliner.

«Калапс на дарогах і ў дварах каля Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Аўтамабілі спрабавалі раз'ехацца проста па тратуарах. Вялікая чарга на выездзе на Партызанскі праспект», — расказаў відавочца.

Фота: Onliner

На фота сапраўды відаць, як некаторыя машыны выехалі на тратуар, каб паспрабаваць прарвацца на праспект. Днём перад матчам сітуацыя была не лепшая. Вялікі корак утварыўся проста на праспекце.

Фота: Onliner

Нацыянальны стадыён разлічаны на 33 тысячы гледачоў. Пры гэтым архітэктары не прадугледзелі паркоўку і выезды са стадыёна. Паркінг на арэне разлічаны ўсяго на 307 месцаў. Многім заўзятарам давялося пакідаць машыны ў дварах па суседстве. 

Чытайце таксама:

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?

У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён

Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну

Каментары да артыкула