БЕЛ Ł РУС

Мужчына паказаў у інтэрнэце школьны абед. Грамадскасць абурылася

11.06.2025 / 17:41

Nashaniva.com

У інтэрнэце ўжо некалькі дзён абмяркоўваюць фота школьнага абеду, зробленае нібыта ў адной з мінскіх школ. Аднак аўтар здымка — дарослы мужчына, які не з’яўляецца ні вучнем, ні работнікам гэтай установы, і гэта выклікала не вельмі станоўчую рэакцыю, пішуць «Мінск-Навіны».

Мужчына выклаў фота, каб паказаць, колькі каштуе школьны абед: за кашу з мясам, кампот, салату і дэсерт ён заплаціў 6,57 рубля. Але карыстальнікі сеткі пачалі задаваць яму пытанні не пра цану, а пра тое, як ён наогул трапіў у школу, дзе дзейнічае прапускны рэжым.

Мужчына расказаў, што зайшоў у школу разам з калегам і папрасіўся зайсці ў сталоўку ў дзяжурнага. Калі яны ўжо абедалі, іх спыталі, хто яны такія, і папрасілі больш не прыходзіць у час перапынку.

Некаторыя меркавалі, што фота можа быць фэйкавым, бо навучальны год скончыўся, і сталоўкі, маўляў, ужо не працуюць. Але ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама не выключылі, што здымак сапраўдны.

Яны патлумачылі, што ў летні час харчаванне ў школах арганізуецца не толькі для вучняў і настаўнікаў, але і для работнікаў, што выконваюць рамонтныя работы. Аднак падкрэслілі, што для звычайных людзей вольны доступ у школьныя сталоўкі закрыты — у школах дзейнічае прапускны рэжым, і ахову забяспечвае МУС.

Чытайце таксама:

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі

Каментары да артыкула