Грамадства55

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце

Блогерка паказала інтэр’еры гарвыканкамаўскай сталоўкі, якая больш нагадвае рэстаран. Вось колькі каштуе там паабедаць.

Скрышот відэа ў тыктоку

Тыктокерка Таццяна Максімук разам з мужам наведала абноўленую сталовую брэсцкага гарвыканкама.

«Дарэчы, яны сябе пазіцыянуюць як рэстаран №1 у Брэсце», — заўважае жанчына.

Сапраўды сталовая выглядае не вельмі звычайна для такіх месцаў у Беларусі: прыемны рамонт, жырандолі з намёкам на шык, белыя абрусы з дарожкамі. Але блогерку больш за ўсё ўразілі камфортныя крэслы.

@maksi.muk #брест #обзорыбрест #рекомендации #столоваябрест #столоваягорисполкома #столоваяномер1 ♬ оригинальный звук - maksi.muk

Канечне, кветкі на сталах стаяць пластыкавыя, але ўсё ж не такія жудасныя, якія традыцыйна ставяць у беларускіх сталоўках.

Затое цэны вельмі прыемныя: супы ад 1,30 да 2,30 рубля, бульбяное пюрэ — 2 рублі, рыс — 1 рубель. Катлета «Папараць-кветка» — 2,10, адварны язык — 5,90, філе хека ў сыры — 4,90, філе птушкі, запечанае з памідорамі, — 2,80 рубля.

Знакамітае кобрынскае марожанае прадаюць па 3 рублі за 100 грам.

@maksi.muk #брест #обзорыбрест #рекомендации #столоваябрест #столоваягорисполкома #столоваяномер1 #кобринскоемороженое ♬ оригинальный звук - .

Тыктокерка заплаціла за свой абед 6,5 рубля: яна брала салату, пірожнае «Кошык бялковы» і марожанае з топінгам. А абед мужа абышоўся сямейнаму бюджэту менш за 10 рублёў. Ён браў боршч, пюрэ, філе птушкі з памідорамі, хлеб, кефір, пірожнае «Бульбачка» і гарбату.

Некалькі разоў Таццяна падкрэслівае, што ў сталовую гарвыканкама можна трапіць без пашпарта. Рэч у тым, што ў Брэсце ў сталовай аблвыканкама ў наведвальнікаў просяць прадэманстраваць пашпарт (кажуць, што толькі ў першы раз — бо далей унясуць у сваю базу і можна будзе ўжо хадзіць без дакументаў).

Каментары5

  • Крывадушша ябацек
    20.05.2025
    Крывадушныя чыноўнікі знішчылі музей Касцюшкі ў Сяхновічах https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/368240, аформлены ў стылі замкаў часоў ВКЛ, а сабе зрабілі сталоўку ў такім жа стылі: жырандолі з намёкам на шык, белыя абрусы з дарожкамі, камфортныя крэслы як у старажытным замку.
  • Суповой пакетик
    20.05.2025
    Помнится, в доисторические времена - лично мне довелось участвовать в этом праздненстве лишь единожды, в 2018, - в Бресте ежегодно проходила очень интересная и хорошая конференция, которую организовывала одна покойная - светлой памяти! - сотрудница Областной библиотеки. Это я к чему: нас кормили как раз в этой столовке. Естественно, на интерьеры мы тогда не особо обращали внимания, а вот еда была вкусной! И очень жаль, что обновили интерьер заведения общепита, а не ту духовно-культурную составляющую жизни Бреста, которая была ее украшением... Но сейчас было бы в принципе невозможно пригласить гостей из Польше и иных сопредельных стран. Да и большинство докладов бы нам никто теперь не позволил вынести на публику. Все равно жаль!..
  • доширак
    20.05.2025
    Суповой пакетик, это для фашей Валька-стакан )

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства87

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць