БЕЛ Ł РУС

Удакладнілі парадак звальнення з вайсковай службы

11.06.2025 / 19:33

Nashaniva.com

11 чэрвеня Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацверджанае яшчэ ў 2005 годзе.

Дакумент быў падрыхтаваны ў межах рэалізацыі Закона аб змяненні заканадаўства ў сферы нацыянальнай бяспекі, прынятага ў красавіку 2024 года.

Указ, як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, удакладняе парадак звальнення з вайсковай службы, у тым ліку датэрміновага — да заканчэння кантракта. Таксама перагледжаныя падставы для прыпынення службы.

Тыя, хто звальняецца пасля заканчэння тэрміну кантракта, могуць па ўласным жаданні праходзіць медыцынскае абследаванне ў вайскова-урачэбнай камісіі.

Удакладнены і парадак вызвалення вайскоўцаў ад неабходнасці кампенсацыі выдаткаў на навучанне. Акрамя таго, дададзеныя новыя падставы для надання сацыяльнага адпачынку — напрыклад, для тых, хто мае ўзнагароду «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».

Чытайце таксама:

«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін

«Патрыятычны» фонд Мікалая Карпянкова для школьнікаў, падобна, фінансуецца «Інтэгралам»

Каментары да артыкула