Правялі ператрус на кватэры Ігара Барысава
11 чэрвеня на мінскай кватэры старшыні ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава адбыўся ператрус, паведамляе партыйны тэлеграм-канал.
Ігар Барысаў
Сілавікі трапілі ў кватэру і ў прысутнасці панятых правялі «аператыўныя дзеянні». Прычынай іх візіту стала распачатая крымінальная справа на Ігара Барысава. Сам Барысаў жыве па-за межамі Беларусі.
Па якім артыкуле ён абвінавачваецца, не зразумела, але вядома, што 7 мая ліквідаваная ўладамі БСДП была прызнаная рашэннем МУС «экстрэмісцкім фармаваннем».
У спіс асобаў, датычных да дзейнасці арганізацыі, былі ўключаныя старшыня БСДП Ігар Барысаў, намесніца старшыні Ганна Канюс і сябра прэзідыума Ігар Маслоўскі.
Чытайце таксама:
КДБ правёў ператрусы ва ўдзельнікаў апытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні
Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская
Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ