У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране
Пра тое, што Ізраіль можа нанесці ракетны ўдар па Іране ў вельмі кароткія тэрміны, піша Reuters.
Падчас пратэстнай акцыі ў Іране. Фота: Sobhan Farajvan/Pacific Press/LightRocket via Getty Images
Пра тое, што пагроза рэальная, сведчаць паводзіны ЗША.
Так, пасольства ЗША ў Іраку пачынае экстранную эвакуацыю сваіх дыпламатаў. Таксама амерыканцы рыхтуюць вываз свайго персаналу і з Кувейта.
Вайсковыя базы ЗША ў Бахрэйне знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці, а сем'ям вайскоўцаў дазволілі выезд.
У той жа час і Вялікабрытанія папярэджвае ўсе танкеры і іншыя судны, каб яны былі напагатове пры перасячэнні Персідскага заліва.
Абвастрэнне сітуацыі звязваюць з прабуксоўкай перамоў ЗША і Ірана па ядзернай праграме. Іран заяўляе, што не хоча мець ядзерную зброю, але працягне ядзерныя распрацоўкі.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыедзе з афіцыйным візітам прэзідэнт Ірана
Кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі выступіў за дэмілітарызацыю ХАМАС