Свет44

Кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі выступіў за дэмілітарызацыю ХАМАС

89-гадовы кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што ХАМАС «павінен скласці зброю», і заклікаў да разгортвання міжнародных сіл для абароны палесцінскага народа, піша Euronews.

Махмуд Абас. Фота: AP Foto/Craig Ruttle

У лісце, адрасаваным прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і наследнаму прынцу Саудаўскай Аравіі Мухамеду бін Салману, Махмуд Абас выклаў асноўныя крокі, якія, на яго думку, неабходна распачаць для спынення вайны ў Газе і дасягнення міру на Блізкім Усходзе. 

«ХАМАС больш не будзе кіраваць Газай і павінен перадаць сваю зброю і вайсковы патэнцыял палесцінскім сілам бяспекі», — напісаў Абас.

Ён сказаў, што «гатовы запрасіць арабскія і міжнародныя сілы для разгортвання ў рамках місіі па стабілізацыі/абароне з мандатам Рады Бяспекі (ААН)».

«Мы гатовыя заключыць у выразныя і абавязковыя тэрміны і пры міжнароднай падтрымцы, наглядзе і гарантыях мірнае пагадненне, якое пакладзе канец ізраільскай акупацыі і вырашыць усе нявырашаныя пытанні статусу», — заявіў Абас, адзначыўшы, што «ХАМАС павінен неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і палонных».

Эмануэль Макрон і Мухамед бін Салман будуць сустаршынямі канферэнцыі ў Нью-Ёрку па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту на аснове прынцыпу «дзве дзяржавы для двух народаў». Канферэнцыя стартуе 17 чэрвеня.

У сваёй заяве Елісейскі палац вітаў канкрэтныя і беспрэцэдэнтныя абавязацельствы, якія дэманструюць рэальную гатоўнасць рухацца да рэалізацыі рашэння аб дзвюх дзяржавах. Макрон заявіў, што ён поўны рашучасці «прызнаць палесцінскую дзяржаву», але таксама выставіў некалькі ўмоў, уключаючы дэмілітарызацыю ХАМАС.

У сваім лісце Абас пацвердзіў сваю прыхільнасць рэфармаванню Палесцінскай адміністрацыі і пацвердзіў свой намер правесці прэзідэнцкія і ўсеагульныя выбары на працягу года пад міжнароднай эгідай. Палесцінская адміністрацыя цяпер знаходзіцца пад ціскам арабскіх і заходніх дзяржаў, якія патрабуюць правядзення значных рэформаў.

Каментары4

  • Ё
    10.06.2025
    Так трэба было рэагаваць адразу, як толькі хамас пачаў разню.
  • бабруйчанін
    10.06.2025
    Ё, Фатх Абас Кіраўніцтва Палясцінскай Аўтаноміі добра ведают прэдгісторыю хамаса у Газе.Ізраіль узбройвал дапамагал $ супраць фатх Пасля перамогі хамаса заплюшчыл вочы на рэзню актывістаў фатх
    На..вошта ?? Каб зарваць дамоўленнасці паміж Фатх і ТэльАвівам аб стварэнні адзінай дзяржавы Палясціна
  • Пытанне
    25.07.2025
    Чаму ў вас Махмуд Абас называецца кіраўніком Палесцінскай аўтаноміі, калі ён з 2013 года прэзідэнт Палесціны? Беларусь прызнае Палесцінскую дзяржаву.

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць