БЕЛ Ł РУС

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі

12.06.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Ганна Рабава, нядаўна прызначаная кіраўніком Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму» заявіла, што кардынальных рэформаў у ПВТ пакуль не плануецца — ён развіваецца стабільна. Аднак ёсць пэўныя акцэнты, на якіх цяпер хоча засяродзіцца дзяржава.

Ганна Рабава

На першым пасяджэнні назіральнай рады ПВТ прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, па словах Ганны Рабавай, вылучыў два галоўныя кірункі:

Рабава таксама адзначыла, што асобнай тэндэнцыяй цяпер вылучаюцца крыптакампаніі. Акрамя таго, цікава развіваецца напрамак стварэння праграмна-апаратных комплексаў — гэта не проста софт, а тэхнічныя інавацыі.

Што да спецыялістаў, якія раней выехалі з краіны, то кіраўніца ПВТ падкрэсліла, што, маўляў, для ўсіх, хто хоча працаваць і прыносіць карысць Беларусі, дзверы адчыненыя. ІТ-сфера вельмі дынамічная і мабільная, але любоў да радзімы, па словах чыноўніцы, ніхто не адмяняў.

«Тут, напэўна, гаворка будзе ісці пра тое, наколькі гэтыя людзі гатовыя вярнуцца, гатовыя працаваць на тых правілах і ўстаноўках, якія дае наша краіна. І наколькі мы са свайго боку прапануем рэжым, умовы, якія максімальна дазваляюць ім задаволіць свае амбіцыі. Таму тут такі двухбаковы рух», — сказала Рабава.

На сёння ў ПВТ зарэгістраваныя больш за 1000 кампаній, у якіх працуюць каля 60 тысяч чалавек.

Нагадаем, што Ганна Рябова стала кіраўніцай ПВТ у канцы мая. Да гэтага яна была намесніцай міністра сувязі і інфарматызацыі і займалася развіццём лічбавай эканомікі і інавацый.

Чытайце таксама:

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве

«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—2025

Прэм'ер Турчын стаў кіраўніком назіральнай рады ПВТ

Каментары да артыкула