19 мая прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын стаў кіраўніком назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій. Гэта замацавана ў новым указе Аляксандра Лукашэнкі №200, які ўносіць змены ў папярэдні дакумент ад 2022 года.

Аляксандр Турчын
Цяпер прэм’ер будзе курыраваць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і адказваць за развіццё лічбавых тэхналогій у краіне. Указ скіраваны на тое, каб узмацніць лічбавае развіццё рэгіёнаў, выкарыстоўваючы мясцовыя інавацыйныя фонды.
Таксама пашыраецца спіс паслуг, якія будуць аказваць офісы лічбавізацыі і Цэнтр лічбавага развіцця — ад планавання і падтрымкі інфармацыйных сістэм да распаўсюджвання пілотных праектаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары