БЕЛ Ł РУС

У Магілёве злавілі п'янага маршрутчыка, які вёз пасажыраў

12.06.2025 / 18:52

Nashaniva.com

44-гадовага кіроўцу маршруткі затрымалі супрацоўнікі ДАІ ў Магілёве. Інспектары спынілі маршрутнае таксі з шасцю пасажырамі. Падчас праверкі дакументаў у іх узніклі падазрэнні ў сувязі з фізічным станам кіроўцы, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Медыцынскае абследаванне паказала, што ў крыві мужчыні было 0,7 праміле спірту. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.

Цяпер яму трэба будзе заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (4200 рублёў), таксама ён страціць права кіраваць транспартнымі сродкамі на 3 гады. Машына змешчана на стаянку пад аховай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула