Віктара Ганчарэнку звольнілі з расійскага клуба, які вылецеў з прэм'ер-лігі
Беларускага футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнку звольнілі з расійскага клуба «Пары Ніжні Ноўгарад». Клуб разарваў кантракт з 48-гадовым спецыялістам, падзякаваўшы яму за працу і прафесіяналізм. Аднак, маўляў, цяпер яго кіраўніцтва прыняло рашэнне рухацца далей і цалкам абнавіць трэнерскі штаб.
Віктар Ганчарэнка
Разам з Ганчарэнкам з клуба пайшлі і ягоныя беларускія памочнікі — Аляксандр Ермаковіч і Руслан Зубік.
Ганчарэнка ўзначаліў каманду па ходзе сезона, але не здолеў выканаць галоўную задачу — захаваць месца ў прэм’ер-лізе Расіі. У пераходных матчах «Пары НН» прайграў «Сочы» (2:1, 1:3). У выпадку вылету ў дамове клуба была прадугледжаная магчымасць аднабаковага скасавання кантракта.
Віктар Ганчарэнка — адзін з самых вядомых беларускіх трэнераў, галоўныя дасягненні якога звязаныя з барысаўскім БАТЭ ў ягоныя зорныя часы. Ганчарэнка 11 разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам краіны па выніках года.
Чытайце таксама:
Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі
Станіслаў Драгун стаў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама»
Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам
У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі