БЕЛ Ł РУС

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту

13.06.2025 / 10:47

Nashaniva.com

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па сістэме СПА на захадзе Ірана. Мяркуючы па начных і ранішніх відэа, іранская СПА была няздольная збіваць ізраільскія ракеты і дроны.

Момант удару супрацьбункернымі боепрыпасамі па ядзерных падземных аб'ектах у Натанзе. Скрыншот відэа

За ноч і ранак баявыя самалёты ВПС Ізраіля, па наводцы Упраўлення вайсковай разведкі, нанеслі ўдар па сістэме супрацьпаветранай абароны Ірана.

У выніку атак былі знішчаны дзясяткі радараў і пускавых установак зенітных ракет.

«Гэтыя ўдары паляпшаюць свабоду паветраных аперацый ВПС Ізраіля», — падсумоўвае ЦАХАЛ.

Няма сведчанняў, каб Ізраіль падчас першай хвалі ўдараў страціў хоць адзін самалёт. Мяркуючы па відэа, іранская СПА была няздольная збіваць ізраільскія ракеты і дроны, якія наносілі ўдары як у Тэгеране, так і ў раёне аб’ектаў іранскай ядзернай праграмы.

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула