БЕЛ Ł РУС

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма

13.06.2025 / 19:17

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў агенцтву Reuters інтэрв'ю па тэлефоне. Ён сказаў, што Іран падвергнуўся знішчальнаму ўдару з боку Ізраіля і што цяпер нават «незразумела, ці ёсць у Ірана яшчэ ядзерная праграма».

Дональд Трамп. Фота: AP, Alex Brandon

Як і ў іншых сваіх выступленнях на працягу дня, Дональд Трамп заклікаў Тэгеран пагадзіцца на «здзелку».

«Мы ўсё ведалі, і я спрабаваў выратаваць Іран ад прыніжэння і смерці. Я спрабаваў выратаваць іх вельмі моцна, таму што мне вельмі хацелася б убачыць, як была дасягнутая здзелка. Аднак яны ўсё яшчэ могуць заключыць здзелку, яшчэ не надта позна», — цытуе амерыканскага прэзідэнта агенцтва.

У нядзелю планаваўся чарговы раўнд непрамых амерыканска-іранскіх перамоў, але Трамп сказаў, што не ўпэўнены, што яны адбудуцца.

Чытайце таксама:

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране

Каментары да артыкула