БЕЛ Ł РУС

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права

13.06.2025 / 21:44

Nashaniva.com

13 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам і прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху, паведаміла прэс-служба Крамля. Тэмай размовы стала атака Ізраіля на Іран.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

У размове з іранскім прэзідэнтам Пуцін выказаў яму і іранскаму народу спачуванні, падкрэсліўшы, што Расія асуджае дзеянні Ізраіля, бо яны парушаюць Статут ААН і нормы міжнароднага права. Расійскі бок, маўляў, заўсёды выступаў за мірнае вырашэнне пытанняў, звязаных з іранскай ядзернай праграмай, і ўносіў канкрэтныя прапановы па дасягненні ўзаемапрымальных рашэнняў. 

У размове з ізраільскім прэм’ерам Пуцін адзначыў неабходнасць вяртання да перамоў і заклікаў вырашаць усе спрэчныя пытанні выключна дыпламатычным шляхам. Таксама ён выказаў гатоўнасць Расіі выступіць у ролі пасярэдніка, каб прадухіліць далейшую эскалацыю канфлікту.

Чытайце таксама:

Іран абвясціў, што запускае 100 балістычных ракет па Ізраілі

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Каментары да артыкула