Іран прызнаў гібель яшчэ двух высокапастаўленых военачальнікаў
Улады Ірана заявілі пра гібель яшчэ двух высокапастаўленых генералаў у выніку ізраільскіх удараў у ноч на суботу.
Ілюстрацыйнае фота: Vahid Salemi / AP
Паводле паведамленняў дзяржаўнага тэлебачання, загінулі генерал Галамрэза Мехрабі, намеснік начальніка разведкі Генеральнага штаба Узброеных сіл, і генерал Мехдзі Рабані, намеснік начальніка аператыўнага камандавання.
У пятніцу ў выніку ізраільскіх удараў былі забіты адразу некалькі высокапастаўленых военачальнікаў, уключаючы кіраўніка Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Хасэйна Саламі. Акрамя вайскоўцаў, ахвярамі удараў сталі як мінімум шэсць ядзерных навукоўцаў, якія мелі дачыненне да ядзернай праграмы Ірана.
Блізкаўсходні аглядальнік Бі-бі-сі Себасцьян Ашер лічыць, што атака Ізраіля «відавочна, пераняла частку стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас ізраільскага наступу на «Хезбалу» ў Ліване ў лістападзе мінулага года» — удары з мэтай вываду з ладу ключавых членаў кіраўніцтва Ірана.
Чытайце таксама:
Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране
Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 паранены