БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл

14.06.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць згадаў пра нядаўні факт збіцця ў абласным цэнтры сабакі, піша БелТА.

«Да жывёл у мяне трапяткое стаўленне. Дзесьці нядаўна ў СМІ паведамлялася, што ў Гродзенскай вобласці сабаку збілі», — адзначыў ён.

«Так, знайшлі яго міліцыянеры», — паведаміў старшыня аблвыканкама Юрый Караеў.

«І вы ўстанавілі гэтага нягодніка. Сабаку забярыце. Аддайце, каму трэба», — даў параду Лукашэнка.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму пасля аналагічнага выпадку ў Віцебску асабіста ўмяшаўся ў сітуацыю. Тады збітага шчанюка прывезлі ў Мінск, яго ў фінале хакейнай трэніроўкі Лукашэнка падарыў трэнеру каманды — Дзмітрыю Баскаву.

«Не дазваляйце здзекавацца. Самыя безабаронныя — гэта жывёлы, бо яны не могуць сябе абараніць ад нас. Мы можам. Яны не могуць. Таму іх трэба берагчы», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама расказаў пра сваё асаблівае стаўленне да коней: «Нават у вёсцы я так гэта не ўспрымаў. Калі стаў прэзідэнтам, мне падарылі некалькі коней. Я ўважліва за імі назіраў. Якая разумная істота і колькі карысці конь прынёс чалавецтву!»

Лукашэнка ў гэтым плане адзначыў, што ў Вялікую Айчынную вайну менавіта коні прынеслі велізарную карысць — ва ўмовах недахопу аўтамабіляў менавіта з іх дапамогай цягалі артылерыйскія ўстаноўкі, перавозілі грузы.

***

У канцы мая ў Гродне ў раёне Дзевятоўка адбыўся выпадак. Нейкі мужчына некалькі разоў ударыў свайго гадаванца невядомым прадметам, а таксама нагамі. Міліцыя потым знайшла гэтага чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула