БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымала ад Расіі яшчэ 1200 целаў загінулых вайскоўцаў

14.06.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Пра атрыманне целаў вайскоўцаў паведаміў Каардынацыйны штаб Украіны па справах ваеннапалонных. Іх перадача адбылася ў межах дамоўленасцяў, дасягнутых 2 чэрвеня падчас перамоваў у Стамбуле.

Гэта ўжо другі дзень запар, калі Расія перадае Украіне целы загінулых. Усяго з пачатку абмену Украіна вярнула больш за 3600 цел, а Расія — толькі 27. Пры гэтым прадстаўнік з расійскага боку адзначыў, што Кіеў не перадаў Маскве ніводнага цела падчас апошняга этапу.

Спецыялісты ва Украіне правядуць неабходныя экспертызы для ідэнтыфікацыі рэпатрыяваных целаў.

Паводле дамоўленасцяў у Стамбуле, абмен прадугледжвае вяртанне кожным бокам па 6000 целаў. Абмен распачаўся 11 чэрвеня. Тады Расія перадала 1212 целаў, а Украіна — 27.

Чытайце таксама:

Расія перадала Украіне 1200 целаў загінулых вайскоўцаў

Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

Прайшоў другі этап расійска-ўкраінскага абмену ваеннапалоннымі. Абмянялі і аднаго беларуса

Расіяне выразалі на целе ўкраінскага палоннага словы «Слава Расіі»

Каментары да артыкула