БЕЛ Ł РУС

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак

14.06.2025 / 16:37

Nashaniva.com

Авіякампанія Ryanair пачынае штрафаваць пасажыраў, якіх здымуць з рэйса за парушэнне парадку. Штраф складзе 500 фунтаў стэрлінгаў (каля 586 еўра). Гэтыя меры накіраваныя на барацьбу з агрэсіўнымі паводзінамі на борце і пакрыццё выдаткаў, якія ўзнікаюць праз затрымкі і змены маршрутаў.

Фота ілюстрацыйнае

У Ryanair падкрэслілі, што іншыя пасажыры не павінны цярпець праз аднаго чалавека, які паводзіць сябе неадэкватна. Прытым штраф будзе накладацца нават у тым выпадку, калі пасажыра выведуць з самалёта яшчэ да вылету. Спісвацца ён будзе з карткі, якая выкарыстоўвалася для браніравання квітка.

Калі вынікам дзеянняў парушальніка стане змена маршруту, то яго могуць абавязаць пакрыць усе звязаныя з гэтым выдаткі — яны могуць дасягаць больш за 10 000 фунтаў (каля 11 700 еўра).

За знаходжанне на борце ў стане алкагольнага ап'янення таксама прадугледжваецца штраф да 5000 фунтаў.

Чытайце таксама:

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе

Балгарыя і Грэцыя адпраўляюць бежанцаў на лаўкостэрах у Германію

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

Каментары да артыкула